Апошняе (свежы эфір)Багданкевіч: Банкаўская сістэма можа абрушыцца ў любы момантТакі песімістычны прагноз даў былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч падчас паседжання “круглага стала” па пытаннях пераадолення эканамічнага крызіса, які адбыўся ў чацвер ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:56
Пачобут: Спадзяемся, што пачнецца перамоўны працэсКарэспандэнт нашага радыё Барыс Гарэцкі пагутарыў з актывістам неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі, журналістам выдання «Gazety Wyborczej» Анджэям Пачобутам аб сітуацыі вакол арганізацыі і аб далейшых кроках.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:04
Беларуска-польская камісія пачне працу ў другой палове сакавікаПаседжанне двухбаковай беларуска-польскай групы экспертаў, якая будзе высвятляць канфлікт, што ўзнік вакол непрызнаванага Саюза палякаў на Беларусі адбудзецца ў другой палове сакавіка, паведаміў першы сакратар польскага пасольства ў Мінску Павал Марчук.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 18:22
Падляшская марка 2009 годуЧарговы ўжо шосты раз з'явілася магчымасць усім ахвотным пазнаёміцца з прэтэндэнтамі на званне Падляшскай маркі 2009 году. Арганізаваны маршалкоўскай управай конкурс вылучыць лепшыя прадукты ў катэгорыях смак, месца, прадпрыемства і прадукт.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 17:09
Вынікам выбараў ужо зараз можна не давярацьСябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) расчараваны фармаваннем участковых выбарчых камісій. З 13 накіраваных ад партыі чалавек прайшло толькі 4. Адзін - у Пружанах і тры – у Брэсце. Асабліва незадаволены тым, што мала людзей уключылі ў камісіі Маскоўскага раёну Брэста, дзе балатуецца большасць кандыдатаў у дэпутаты ад партыі.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 17:20
Еўрасаюз - за альтэрнатыўную энергетыку ў БеларусіЕўрасаюз выступае за пашырэнне ў Беларусі альтэрнатыўнай энергетыкі. Дзеля гэтых мэтаў створаны энергетычны клуб, куды ўвайшлі навукоўцы, грамадскія дзеячы, палітыкі, дыпламаты ды эксперты. У Мінску адбылося другое паседжанне клуба, ініцыятарам якога выступіў Еўрасаюз разам з брюсельскім офісам “За дэмакратычную Беларусь”.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:09
Бярозаўскія палякі намераны абвергнуць…Бярозаўская неафіцыйная суполка палякаў, абураная артыкулам польскага гісторыка і публіцыста Яна Энгельгарда “Засталася толькі Борыс”, вольны пераклад якога перадрукавала раённая газета “Маяк”, рыхтуе абвяржэнне гэтай бруднай інсінуацыі.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:19
Народныя абраннікі пра людзей не дбаюцьУ Азёрах, па прычыне адлігі цэнтральная вуліца мястэчка можа стацца ракой. Бо папярэднія будаўнічыя працы па рэканструкцыі дарогі праводзіліся борзда, а ранейшы водаадвод заліты цэментам.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:16
Інвалід дамагаецца прыстасавання гродзенскіх будынкаў да патрэб непаўнаспраўныхПасяджэннем а 14 гадзіне працягнецца сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна разгляд позвы інваліда-вазочніка Сяргея Фешчанкі да абласнога ўпраўлення Дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Спагнаннем маральных стратаў Сяргей Фешчанка спрабуе прымусіць дзяржаўную ўстанову абсталяваць уваход у будынак неабходным для інвалідаў пандусам.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:34
Прэзідэнт Польшчы выказаў падтрымку беларускай апазіцыіБеларускія апазіцыйныя палітыкі 10 сакавіка правялі ў Варшаве шэраг сустрэч з прадстаўнікамі польскага Сейма, кіраўніком міністэрства замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, астатнім пунктам у праграме візіта беларускіх дэмакратаў была сустрэча ў прэзідэнцкім палацы з кіраўніком краіны Лехам Качынскім.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 11:40
Беларускія палякі едуць на суд у МінскДзесяткі сяброў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс накіроўваюцца ў Мінск, дзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда па канфіскацыі Дома польскага ў Івянцы на карысць праўладнага саюза палякаў.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:21
Рашэнне наконт Еўранеста зноў падвіслаРашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранест) адкладзена на месяц. Пра гэта паведамілі ў офісе польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, кіраўніка дэлегацыі парламента ЕС па сувязях з Беларуссю.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:06
|