08-02, 10:08

У ваеннай дактрыне Расіі супрацоўніцтва з Беларуссю названа асноўным прыярытэтам

Развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю вызначана ў Ваеннай дактрыне Расіі пад першым пунктам сярод прыярытэтаў развіцця ваенна-палітычнай сферы. Тэкст дактрыны, зацверджанай Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, апублікаваны на яго афіцыйным сайце.

Дактрына прадугледжвае каардынацыю з Беларуссю з боку Расіі дзейнасці ў галіне развіцця нацыянальных узброеных сіл і выкарыстання ваеннай інфраструктуры. У дакуменце гаворыцца таксама аб неабходнасці выпрацоўкі і ўзгаднення мер па падтрыманню абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы ў адпаведнасці з Ваеннай дактрынай Саюзнай дзяржавы.

У якасці прыярытэту ваенна-палітычнага супрацоўніцтва з дзяржавамі - членамі АДКБ вызначана кансалідацыя намаганняў і стварэнне калектыўных сіл у інтарэсах забеспячэння калектыўнай бяспекі і сумеснай абароны, з іншымі дзяржавамі - удзельніцамі СНД - забеспячэнне рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, ажыццяўленне міратворчай дзейнасці, паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя