07-02, 16:24

Гiтара Высоцкага прыехала ў Мiнск

Выстава, прысвечаная тэме Вялiкай Айчыннай вайны ў творчасцi Уладзiмiра Высоцкага, адкрылася ў музеi ВАВ.

Гэта сумесны праект з цэнтрам-музеем "Дом Высоцкага на Таганцы", дзякуючы якому беларусы могуць на свае вочы пабачыць асабiстыя рэчы знакамiтага барда. Прынамсi, на выставе дэманструецца сямiструнная гiтара Уладзiмiра Сямёнавiча з яго аўтографам, яго куртка i свiтар, а таксама грымёрны столiк з тэатральнай грымёрнай.

Яшчэ ў выставачнай зале можна пабачыць вершы паэта, як у рукапiсным, так i ў друкаваным варыянце, фотакарткi Высоцкага i яго сям'i, лiсты барду ад першакласнiка, салдатаў Савецкай Армii, ветэранаў вайны, афiшы, пласцiнкi, кнiгi i дакументы, а на экране дэманструюцца кадры з ваеннай кiнахронiкi пад гукi песень Уладзiмiра Сямёнавiча.

Супрацоўнiкi музея запрашаюць аматараў творчасцi Уладзiмiра Высоцкага на клубныя сустрэчы, якiя будуць адбывацца кожныя сераду i нядзелю з 17 да 20 гадзiн, паведамляе Звязда.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя