07-02, 13:10

Мясніковіч прапануе пабудаваць у Беларусі тры новыя фармзаводы

У дзяржаўную інавацыйную праграму Беларусі трэба ўключыць будаўніцтва трох новых заводаў па вытворчасці фармацэўтычных прэпаратаў. Аб гэтым заявіў сёння на сесіі агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі старшыня Прэзідыума НАН Міхаіл Мясніковіч.

"Рэалізаваць гэтыя праекты можна на ўласнай навуковай аснове па поўнаму інавацыйнаму цыклу. Тэхналогіі і цэлы шэраг неабходных субстанцый для гэтага ў краіне ёсць", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, пабудаваць заводы можна з прыцягненнем кітайскіх крэдытных сродкаў. З улікам беларускага навуковага патэнцыялу гэтыя праекты могуць быць даволі эфектыўнымі.

У Беларусь штогод увозіцца лекавых сродкаў і сродкаў дыягностыкі прыкладна на $500 млн., а вырабляецца ў рэспубліцы - крыху больш як на $100 млн. Таму ў напрамку імпартазамяшчэння трэба больш актыўна працаваць, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Усяго арганізацыі НАН у мінулым годзе выканалі работ на суму каля Br850 млрд. Доля пазабюджэтнага фінансавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2009 годзе склала каля 30 працэнтаў. Паводле папярэдніх даных, агульны аб'ём вытворчасці прадукцыі, работ і паслуг, атрыманых па розных відах пазабюджэтнай дзейнасці НАН, вырас на 20 працэнтаў да Br308,8 млрд., паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя