07-02, 16:05

Ці дапаможа суд, каб вучыцца па-беларуску?

Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна працягваюць змаганне за права навучання ў школе іх сына Янкі на беларускай мове. Спачатку Ян вучыўся ў беларускамоўным класе, а пасля таго як у Жодзіне такія класы зніклі, нейкі час з Янкам Лапіцкім займаліся па індывідуальнай праграме.

Але і такой магчымасці Лапіцкія неўзабаве пазбавіліся. Тады бацькі Янкі звярнуліся ў суд. Разгляд справы прызначаны на 10 лютага. Аляксей Лапіцкі кажа, што ўлады ўжо прыдумалі тактыку абароны:

- Выканкам выказаў сваю пазіцыю, што мы прапусцілі тэрмін абскарджвання рашэння гарвыканкама. Суд хутчэй за ўсё будзе разглядаць тую пазіцыю, якую мае выканкам. Ім пажадана, канешне, не разглядаць гэта, таму што ў часе разгляду можна ініцыяваць не адну адміністрацыйную справу па неправамерных дзеяннях чыноўнікаў, якія не давалі адказы, або парушалі закон аб зваротах грамадзянаў.

У прыватных размовах Аляксей Лапіцкі не аднойчы чуў ад настаўнікаў, што ягоныя праблемы ўзніклі з-за таго, што ён займаецца палітыкай і праваабарончай дзейнасцю. Таму індывідуальнае навучанне Янкі па-беларуску было прыпынена.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя