11-11, 10:19

День Незалежнасці Польшчы ў Гародні

Сёння ў Гародні праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нацыянальнаму святу Рэспублікі Польшча - Дню Незалежнасці.

Урачыстая імша ў Фарным касцёле, выстава “Незалежная 1918” і канцэрт патрыятычнай песні хору оперы і філармоніі Падляскай у Беластоку - менавіта так выглядае фармат святкавання Дня незалежнасці Польшчы ў Гародні.

Імпрэзы, зарганізаваныя Генеральным касулятам   Рэспублікі Польшча, можа наведаць кожны жадаючы. Уваход на канцэрт Беластоцкай оперы, які пройдзе ў гарадзенскім музычным каледжы, - вольны.

Гарадзенскія ўлады, негледзячы на папярэднія дамовы, спрабавалі заблакаваць канцэрт Беластоцкай оперы - аб гэтым Рацыі паведаміў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Адам Бернатовіч:

- Мы мелі пэўныя праблемы з арганізацыяй канцэрту і турбаваліся, што канцэрт адбудзецца або не ў той залі, якую планавалі, або ўвогуле не адбудзецца. У пэўны момант мелі інфармацыю ад абласных уладаў аб тым, што канцэрт можа адбыцца ў любы іншы дзень, акрамя 11 лістапада.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя