Кансультацыі па малым памежным руху30 сакавіка ў Варшаве адбудуцца консульскія кансультацыі паміж Міністэрствамі замежных справаў адносна выканання беларуска-польскага пагаднення аб малым памежным руху.
Апошняе выпраўленне: 19.03.2010 11:16
Газета „Наша слова” адзначае 20-годдзеСпаўняецца 20 год ад выхаду ў свет газеты “Наша слова”. Газета “Наша слова” – друкаваны орган грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, пачала выходзіць у сакавіку 1990 года.
Апошняе выпраўленне: 19.03.2010 11:19
Віктар Клімус: Улада падрыхтаваласяНягледзячы на першыя паспяховыя пікеты гарадская структура Партыі БНФ Брэста выказвае свае хваляванні і турботы аб забароне мясцовых уладаў на масавыя акцыі на цэнтральных вуліцах Брэста.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 18:44
Новыя правілы ЕўрасаюзаМіністэрства замежных спраў Беларусі нагадвае грамадзянам, што з 5 красавіка ўступяць у сілу новы візавы кодэкс Еўрасаюза. Гэта пацягне за сабой і новы пастрабаванні пры атрыманні візаў. Тэму працягне Кастусь Вансяцкі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 14:44
Гародня, будзьма з мовай-2010!У нядзелю 21 сакавіка і толькі а 12.00 у Гродне ўсе разам пішам ІІІ агульнанацыянальную Дыктоўку - “Гародня, будзьма з мовай-2010!”. Дыктоўка арганізоўваецца шэрагам гарадзенскіх грамадскіх арганізацый, ініцыятываў ды проста цікавымі, неабыякавымі людзьмі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 11:36
Bialorus.pl – каб палякі больш разумелі БеларусьЛюдзей адной краіны цікавіць тое, што адбываецца ў краінах-суседках, але ў дачыненні да польска-беларускіх стасункаў не заўсёды гэтак было. Даволі доўга многія палякі мала што ведалі пра Беларусь. Цяпер сітуацыя значна змянілася. Гэтаму паспрыялі розныя фактары, але ў тым ліку і інтэрнэт-рэсурс Bialorus.pl. Аб гэтым гутарым з кіраўніком Цэнтру грамадзянскай адукацыі „Польшча-Беларусь” Марцінам Рэмбачам.
Апошняе выпраўленне: 17.03.2010 15:52
Журналісты скрайніяЖурналісты незалежных беларускіх СМІ аказаліся скрайнімі ў разборках між КДБ і Міністэрствам унутраных спраў, - такое меркаванне выказала Марына Коктыш, адна з пацярпелых у выніку ператруса 16 сакавіка.
Апошняе выпраўленне: 17.03.2010 14:35
Яшчэ раз пра адбіткі пальцаў55-гадовы жыхар горада Берасця Уладзімір Судак звярнуўся да берасцейскіх праваабаронцаў за дапамогай, каб адбіцца ад супрацоўнікаў міліцыі Берасцейскага раёна, якія ў прымусовым парадку застаўляюць пенсіянера здаць адбіткі пальцаў.
Апошняе выпраўленне: 17.03.2010 13:09
Пакуль без асаблівых здарэнняўПартыя БНФ Брэста правяла свае першыя вулічныя акцыі, кандыдаты пакуль адзначаюць першыя поспехі, а кіраўніцтва суполкі спадзяецца, што і далей не будзе ніякіх перашкодаў.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 17:21
У Брэсце зносяць гістарычную каштоўнасцьМіністэрства культуры Рэспублікі Беларусь афіцыйным лістом пацвердзіла гістарычна-культурны статус будынкаў Брэста, якія ўлады горада збіраюцца знішчыць.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 17:06
Незарэгістраваных - не запрашаемАпарат упаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасцей распачаў цыкл канферэнцый з удзелам лідэраў нацыянальных супольнасцей. У першай сустрэчы ўзялі ўдзел кіраўнікі армянскай, украінскай, рускай, карэйскай і літоўскай суполак. Якое меркаванне маюць чыноўнікі і прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў дазнаваўся карэспандэнт Радыё Рацыя
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 15:14
Збілі мастака Міхася КарпукаУ Мінску быў збіты беларускі мастак Міхась Карпук. Напад адбыўся днём у Траецкім прадмесці, дзе ўжо больш за дваццаць гадоў знаходзіцца майстэрня мастака.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 09:35
Праваабаронцы заклапочаныя сэлектыўнасцю рэзалюцыіБеларускія праваабаронцы выявілі заклапочанасць тым фактам, што ў новай рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі, прынятай 10 сакавіка, знікла патрабаванне аб скасаванні артыкула 193-1, што прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 15:21
Дзень памяці Кастуся Каліноўскага22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага. Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ладзяць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 12:36
Справу Якавенкі адправілі на паўторны разглядПакуль не вядомая дата паўторнага разгляда справы сябра БХД Яўгена Якавенка, якого абвінавачваюць ў няяўцы ў ваенкамат па позве і патрабуюць выплаты пяці мільёнаў рублёў.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 13:34
|