Паводле дадзеных апрацоўкі 90,62% пратаколаў участковых выбарчых камісій, за Віктара Януковіча на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі 48,52% выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнка - 45,82%.
Разрыў паміж лідэрам Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам і прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнка складае 2,7%.
Такім чынам, паводле дадзеных на 8:45 8 лютага, Віктара Януковіча падтрымалі звыш 11,1 мільёнаў чалавек, Юлію Цімашэнка - звыш дзесяці з паловай мільёнаў выбаршчыкаў.
Нагадаем, 7 лютага ва Украіне прайшло паўторнае галасаванне на выбарах прэзідэнта, паведамляе Корреспондент.net.
Згодна з дадзенымі шасці розных еxit polls, адрыў лідэра "рэгіаналаў" ад прэм'ера складае ад 2,8% да 6,2%.
Супраць усіх, па апошніх дадзеных ЦВК, прагаласавалі 4,46% выбаршчыкаў, паведамляе сайт naviny.by








Каментары