08-02, 09:51

Францыя і Румынія ў групе з беларусамі

Вызначыліся супернікі беларускай футбольнай зборнай у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2012 года, які пройдзе ў Польшчы і Украіне. Лёсаванне адбылося 7 лютага ў Варшаве.

У групе D Беларусь сустрэнецца са зборнымі Францыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі і Люксембурга.

Склад астатніх груп:

група А - Германія, Турцыя, Аўстрыя, Бельгія, Казахстан, Азербайджан;

група В - Расія, Славакія, Ірландыя, Македонія, Арменія, Андора;

група С - Італія, Сербія, Паўночная Ірландыя, Славенія, Эстонія, Фарэрскія выспы;

група Е - Галандыя, Швецыя, Фінляндыя, Венгрыя, Малдова, Сан-Марына;

група F - Харватыя, Грэцыя, Ізраіль, Латвія, Грузія, Мальта;

група G - Англія, Швейцарыя, Балгарыя, Уэльс, Чарнагорыя;

група Н - Партугалія, Данія, Нарвегія, Кіпр, Ісландыя;

група I - Іспанія, Чэхія, Шатландыя, Літва, Ліхтэнштэйн.

Дзевяць пераможцаў груп, а таксама лепшая другая каманда выходзяць у фінальную частку. Астатнія восем другіх зборных разыграюць апошнія чатыры пуцёўкі на Еўра-2012 у стыкавых матчах. Польшча і Украіна як гаспадары чэмпіянату вызваленыя ад кваліфікацыйнага адбору.

На пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола лютага 4 галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге заявіў, што перад ёй стаіць задача выйсці ў фінальны раунд ЧЕ-2012, задача-мінімум - заняць другое месца ў групе і трапіць у плэй-оф, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя