Найлепш асвятліць у СМІ Алімпіяду-2010Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб'явіў аб рэспубліканскім конкурсе журналістаў на лепшае асвятленне падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у канадскім Ванкуверы, якія прайшлі 12-28 лютага 2010 года.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 09:41
Адзінаборствы ў Брэсце20 сакавіка ў Берасце пройдзе першы з турніраў каманднага чэмпіянату па MIXFIGHT. MIXFIGHT уключае ў сабе так званыя змешаныя адзінаборствы.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 11:44
Уладальнікам Суперкубка Беларусі па футболе стаў БАТЭФутбалісты барысаўскага БАТЭ сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі. 8 сакавіка леташні чэмпіён краіны і ўладальнік Кубка Беларусі "Нафтан" (Наваполацк) сустрэліся на полі мінскага футбольнага манежа. Асноўны час завяршыўся ўнічыю 0:0. У серыі пенальці мацнейшымі былі барысаўчане — 3:2.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:22
Беларусь прайграла Італіі ў матчы Кубка ДэвісаМужчынская зборная Італіі па тэнісе атрымала датэрміновую перамогу над камандай Беларусі ў матчы першага круга 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. У другім раўндзе Італія сустрэнецца з Галандыяй за права выступіць у плей-оф Сусветнай групы. Беларуская зборная будзе змагацца за захаванне месца ў 1-й групе ЕАЗ.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 11:20
Родні Стакі згубіў прытомнасць падчас матчуАбаронца "Дэтройта" Родні Стакі згубіў прытомнасць на лаўцы запасных каманды падчас матчу з "Кліўлендам", які завяршыўся некалькі гадзінаў таму. Баскетбаліст нечакана адчуў сябе дрэнна, папрасіў воды, а ўжо праз імгненне паваліўся на рукі настаўніку "Пістанс" Джону Кьюстэру. Стакі адразу ж быў дастаўлены ў шпіталь Кліўленда. Пасля гульні галоўны трэнер "Дэтройта" паведаміў, што стан яго падапечнага ацэньваецца, як стабільны.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 11:45
ФІФА можа змяніць футбольныя правілы
Футбольныя чыноўнікі абмяркуюць такія пытанні, ці павінен суддзя абавязкова выдаляць футбаліста з поля, калі за парушэнне быў прызначаны пенальці. Таксама, магчыма, футбалістам наогул забароняць спыняцца перад разбегам пры прабіцці 11-мятровага.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 11:04
Чатыры таварыскія матчыНацыянальная зборная Беларусі па футболе плануе правесці чатыры таварыскія матчы да пачатку адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 13:22
У рэйтынгу ФІФА беларусы 79-ыя новым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), распаўсюджаным 3 сакавіка, зборная Беларусі перамясцілася з 80-га на 79-е месца, а колькасць набраных ёю ачкоў павялічылася з 397 да 400.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 10:08
Маладзёжка - патэнцыйны лідэр адборачнай групы ЧЕ-2011Маладзёжная зборная Беларусі па футболе (U21) стала патэнцыяльным лідэрам 10-й адборачнай групы чэмпіянату Еўропы-2011.
Апошняе выпраўленне: 03.03.2010 10:46
Хакейная зборная Беларусі 9-я ў сусветным рэйтынгуПасля завяршэння Алімпіяды-2010 у Ванкуверы Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) апублікавала сусветны рэйтынг. У яго абноўленай версіі зборная Беларусі, якая не выканала задачы трапляння на Гульнях у васьмёрку мацнейшых, перамясцілася з 8-й на 9-ю пазіцыю.
Апошняе выпраўленне: 02.03.2010 10:01
У Ванкуверы закрыліся XXI зімовыя Алімпійскія гульніУ канадскім Ванкуверы закрыліся XXI зімовыя Алімпійскія гульні. Агонь Алімпіяды на крытым стадыёне "Бі-Сі Плэйс", які ўмяшчае 57.330 гледачоў, згас у 19 гадзін 2 хвіліны 28 лютага (5 гадзін 2 хвіліны 1 сакавіка па мінскім часе).
Апошняе выпраўленне: 01.03.2010 09:13
Віле Пелтанен заваяваў бронзавы медаль Алімпіяды-201036-гадовы капітан мінскага "Дынама" Віле Пелтанен заваяваў бронзавы медаль ванкуверскай Алімпіяды ў складзе хакейнай зборнай Фінляндыі.
27 лютага ў матчы за трэцяе месца скандынавы з лікам 5:3 (1:0, 0:3, 4:0) перамаглі каманду Славакіі.
Апошняе выпраўленне: 28.02.2010 12:27
Зборная ЗША паўтарыла медальны рэкорд зімовых АлімпіядЗборная ЗША паўтарыла рэкорд зімовых Алімпіяд па агульнай колькасці заваяваных медаляў. У Ванкуверы амерыканцы выйгралі 34 узнагароды, а 27 і 28 лютага заваююць яшчэ два медалі, бо зборныя ЗША выйшлі ў фінал мужчынскай канькабежнай гонкі і мужчынскага хакейнага турніру, паведамляе Associated Press.
Апошняе выпраўленне: 27.02.2010 11:23
Ян Філц: мы гулялі з велізарным жаданнемГалоўны трэнер зборнай Славакіі Ян Філц пасля паразы ад Канады ў паўфінале Алімпіяды (2:3) падзякаваў падапечным за самааддачу. Славакі сталі сенсацыяй турніру ў Ванкуверы, абгуляўшы на групавым этапе рускіх (2:1 Б), а ў чвэрцьфінале шведаў (4:3).
Апошняе выпраўленне: 27.02.2010 11:20
Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль Алімпіяды-201030-гадовы беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын заняў першае месца ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў ванкуверскай Алімпіяды. Гэта першы залаты медаль беларускіх спартсменаў за час выступлення на зімовых Алімпійскіх гульнях самастойнай камандай.
Апошняе выпраўленне: 26.02.2010 09:30
|