Брэсцкая АГП адмовілася ад мясцовых выбараў

Брэсцкая абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі не будзе прымаць удзел у мясцовых выбарах.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 17:29

Суд супраць спецаўтагаспадаркі

Суд Ленінскага раёна Гродна не задаволіў скаргу Элы Ласончык, на прадастаўленне інфармацыі пра работу спецаўтагаспадаркі. Гэта служба займаецца апрача ўтылізацыі выкідаў, таксама адловам і забойствам бяздомных жывёлаў.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 14:12

Можам скаціцца на 14 год назад

Калі ўлады не пачнуць праводзіць рэформы, Беларусь можа ў сваім эканамічным развіцці адкаціцца на ўзровень 1996 года. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Рацыі выказаў кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 09:37

Азёры: патрэбна новая ўлада

Любое мястэчка ў Гродзеншчыне мае свой твар. Твар абыякавасці і страху мае вёска Азёры, перапоўненая бытавымі праблемамі, якія на ўзроўні сельскага выканкаму можна было б развязаць.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:28

Бярозаўскія палякі намераны абвергнуць…

Бярозаўская неафіцыйная суполка палякаў, абураная артыкулам польскага гісторыка і публіцыста Яна Энгельгарда “Засталася толькі Борыс”, вольны пераклад якога перадрукавала раённая газета “Маяк”, рыхтуе абвяржэнне гэтай бруднай інсінуацыі.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:19

Інвалід дамагаецца прыстасавання гродзенскіх будынкаў да патрэб непаўнаспраўных

Пасяджэннем а 14 гадзіне працягнецца сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна разгляд позвы інваліда-вазочніка Сяргея Фешчанкі да абласнога ўпраўлення Дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Спагнаннем маральных стратаў Сяргей Фешчанка спрабуе прымусіць дзяржаўную ўстанову абсталяваць уваход у будынак неабходным для інвалідаў пандусам.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:34

Ігар Маслоўскі: Працу людзі бачаць

Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" вельмі ўпэўненая ў сваіх кандыдатах на выбары ў дэпутаты мясцовых органаў самакіравання. Сябры партыі і каманды кандыдатаў ведаюць свой патэнцыял якім задаволеныя, хоць і не скрываюць свае недапрацоўкі.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 18:05

Дзяніс Турчаняк: Чыноўнікам замінае Лукашэнка

Чыноўнікі Брэста могуць пайсці і на крок пазбаўлення статусу гістарычнай каштоўнасці будынкаў, каб абыйсці законы, адзначае кіраўнік Руху "За Свабоду" у Брэсце Дзяніс Турчаняк, з якім пагутарыў наш карэспандэнт.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 16:43

Яна Міхайлава вызвалілі з турмы

Ян Міхайлаў, вернік царквы месіянскіх габрэяў ды грамадскі актывіст, на волю выйшаў 10 сакавіка апаўдні. Яго датэрмінова звольнілі з жодзінскай турмы, у якой прасядзеў амаль 3 месяцы па абвінавачанні за ўхіленне ад вайсковай службы.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 16:04

Брэст: Прызнанне ў каханні

З 27 лютага па 12 сакавіка ў Выставачнай зале па вуліцы Савецкай працуе выстава “Прызнанне ў каханні”, прысвечаная Дню жанчын.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 11:43

Ігар Маслоўскі: Маем сваю стратэгію

Абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" пачала кампанію па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў са сваёй стратэгіі: інфармацыйная кампанія аб каштоўнасцях сацыял-дэмакратыі ў раёнах з малой папулярнасцю і вылучэнне кандыдатаў у раёнах з моцнай падтрымкаю.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:32

Гродна: велізарныя штрафы за адміністрацыйныя парушэнні

Сотні гродзенцаў вымушаныя аплочваць шматтысячныя штрафы ў сувязі з новаўводзінамі ў кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, які пачаў дзейнічаць з 23 лютага гэтага года.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 16:05

Алесь Мех наведаў маці Яны Паляковай

Кіраўнік суполкі партыі БНФ з Кобрына Алесь Мех наведаў маці Яны 70-гадовую Неанілу Палякову разам з іншымі апазіцыйнымі дзеячамі з нагоды гадавіны пасля трагічнага сыходу з жыцця праваабаронцы з Салігорску Яны Паляковай.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 19:09

Галоўны недастатак кампаніі – склад думкі людзей

У Беларусі пачынаецца новы этап выбарчай кампаніі – фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. Падчас вылучэння ў камісіі не абыйшлося без парушэнняў заканадаўства.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 13:42

Ад Бярозаўкі пададзена 6 заявак у склад участковых выбарчых камісій

Шляхам сбору подпісаў грамадзян у Бярозаўцы былі вылучаныя 6 чалавек ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, у тым ліку 5 з іх з’яўляюцца сябрамі зарэгістраванага “Руху “За Cвабоду” і 2 прадстаўляюць Партыю БНФ, адзін з якіх вылучаны таксама партыўным спісам ад раённай структуры партыі.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 17:59
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя