Галоўным сярод асноўных прыярытэтаў ваенна-палітычнага супрацоўніцтва Расіі ў зацверджанай 5 лютага Ваеннай дактрыне названа ўзаемадзеянне з Беларуссю. Тэкст дакумента размешчаны на афіцыйным сайце прэзідэнта РФ.
Дактрына прадугледжвае каардынацыю дзейнасці бакоў у сферы развіцця нацыянальных узброеных сіл і выкарыстання ваеннай інфраструктуры, а таксама выпрацоўку і ўзгадненне мер па падтрыманні абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы ў адпаведнасці з яе Ваеннай дактрынай.
Асноўным у супрацоўніцтве з дзяржавамі — членамі АДКБ названы кансалідацыя намаганняў і стварэнне калектыўных сіл у інтарэсах забеспячэння калектыўнай бяспекі і сумеснай абароны. З іншымі членамі СНД — забеспячэнне рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, ажыццяўленне міратворчай дзейнасці.
З дзяржавамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Расія мае намер каардынаваць намаганні ў інтарэсах супрацьдзеяння новым ваенным небяспекам і ваенным пагрозам на сумеснай прасторы, а таксама ствараць неабходную нарматыўна-прававую базу.
Супрацоўнічаючы з ААН, іншымі міжнароднымі, у тым ліку рэгіянальнымі, арганізацыямі, Расія разлічвае на ўцягванне прадстаўнікоў яе Узброеных сіл і іншых войскаў у кіраўніцтва міратворчымі аперацыямі, у працэс планавання і выканання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аперацый па падтрыманні міру, а таксама ўдзел у распрацоўцы, узгадненне і рэалізацыі міжнародных пагадненняў у сферы кантролю над узбраеннямі і ўмацавання ваеннай бяспекі, пашырэнне ўдзелу падраздзяленняў і ваеннаслужачых Узброеных сіл і іншых войскаў РФ у аперацыях па падтрыманні міру, паведамляе БелаПАН.








Каментары