Сябра Маладога Фронту пад пагрозай адлічэнняСябра міжнароднай моладзевай арганізацыі „Малады Фронт” з Магілёва, Станіслаў Рамановіч, можа быць адлічаны з Дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 17:39
Польшча - аўтар стратэгіі Еўрасаюза адносна Беларусі (?)Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пабываў у Беласоку на сустрэчы са студэнтамі беластоцкага універсітэта. Пракаментаваў ён нашаму радыё пытанні беларуска-польскіх адносінаў і будучую сустрэчу польска-беларускай камісіі па вырашэнні сітуацыі ўзніклай вакол Саюза палякаў у Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 13:44
Калякін: Будзе зноў закрыты падлік галасоўБюлетэні на мясцовых выбарах у Беларусі будзе лічыць 68 тысяч 881 чалавек – такую лічбу агучыла Цэнтральная выбарчая камісія. У сувязі з тым, што на долю апазіцыйных партый з гэтага спісу прыпадае толькі 76 месцаў, Сяргей Калякін мяркуе, што выбарчая кампанія ізноў можа ператварыцца ў фарс.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 09:51
Беларуска-польская камісія пачне працу ў другой палове сакавікаПаседжанне двухбаковай беларуска-польскай групы экспертаў, якая будзе высвятляць канфлікт, што ўзнік вакол непрызнаванага Саюза палякаў на Беларусі адбудзецца ў другой палове сакавіка, паведаміў першы сакратар польскага пасольства ў Мінску Павал Марчук.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 18:22
Прэзідэнт Польшчы выказаў падтрымку беларускай апазіцыіБеларускія апазіцыйныя палітыкі 10 сакавіка правялі ў Варшаве шэраг сустрэч з прадстаўнікамі польскага Сейма, кіраўніком міністэрства замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, астатнім пунктам у праграме візіта беларускіх дэмакратаў была сустрэча ў прэзідэнцкім палацы з кіраўніком краіны Лехам Качынскім.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 11:40
Першае паседжанне беларуска-польскай камісіі адбудзецца ў МінскуЧакаецца, што першае паседжанне беларуска-польскай урадавай групы экспэртаў, якая будзе вырашаць канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі, пройдзе ў Мінску ўжо неўзабаве. Раней паведамлялялася, што сустрэча мелася адбыцца ў Варшаве 9 сакавіка, аднак па тэхнічных прычынах была адтэрмінаваная.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 17:23
Роберт Тышкевіч: Не павінна быць аднабаковых саступакДыялог з афіцыйным Мінскам трэба працягваць, аднак ён павінен быць непрадуманым, гэта не павінны быць аднабаковыя саступкі, як да гэтай пары, а канкрэтныя крокі, найперш з боку Беларусі, затым Еўразвязу, такі зроблены вывад з сённяшняй сустрэчы ў польскім Сейме дэлегацыі беларускай апазіцыі з камісіяй польскага Сейма па справах Беларусі, паведаміў старшыня гэтай камісіі Роберт Тышкевіч.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 17:22
Бяляцкі: 2009 – год няздзейсненых надзейПраваабаронцы характарызуюць 2009 год, як "год няздзейсненых надзей". Паводле віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, нягледзячы на тое, што 2009 год прайшоў без маштабных палітычных кампаній, улады па-ранейшаму працягвалі карыстацца рэпрэсіўнымі метадамі кантролю над грамадствам.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 16:00
БХД не бачыць прагрэсу ў камуністаўБеларускія хрысціянскія дэмакратыі не бачаць сэнсу ў сумеснай працы з камуністамі-калякінцамі. Самі камуністы пажадалі БХД палітычнай мудрасці. Такія вынікі дэбатаў між моладзевымі лідэрамі гэтых двух палітычных структур – Любоўю Каменевай і Дзмітрыем Яненкам.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 17:09
Севярынца запрашалі за стол, а ён – на выбарыСустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі працягваюць аб’езд рэгіянальных структур і збор подпісаў за вылучэнне актывістаў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, выбары ў якія пройдуць 25 красавіка.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 16:02
Пасля Масквы Януковіч наведае Мінск?Новы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч наведаў на новай пасадзе Брусель і Маскву, дзе правеў перамовы і яскрава акрэсліў знешнепалітычны накірунак краіны і сваёй палітыкі. Трэцяй краінай, якую наведае украінскі лідэр, можа быць Беларусь.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 18:19
Нацболы супраць ЛукашэнкіБеларускія нацыянал-бальшавікі больш не падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку, якога доўгія гады лічылі правадыром левых ідэй у Беларусі. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 19:04
Грыбаўскайтэ запрасіла Лукашэнку на святкаванне 11 сакавікаКрыніцы тэлеканала „Lietuvos ryto televizija” ў МЗС Літвы паведамляюць, што літоўскія дыпламаты ўручылі персанальнае запрашэнне прэзідэнта Літвы Далечы Грыбаўскайтэ кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку на святкаванне 20-годдзя незалежнасці Літвы 11 сакавіка.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 10:56
БХД не збіраецца адмаўляцца ад удзелу ў выбарахАргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя выказаў намер працягваць удзел у мясцовых выбарах нягледзячы на ціск і рэпрэсіі.
У заяве пад назвай "Рэжым абвясціў вайну БХД" адзначаецца, што за апошнія тры тыдні дзясяткі актывістаў, "у першую чаргу вылучэнцы на мясцовых выбарах і члены іх ініцыятыўных груп", падвергнуліся ціску і "адкрытым рэпрэсіям" з боку ўладаў.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 11:55
І. Шувалаў не выключае пераходу на адзіную валютуПершы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў не выключае пераходу на адзіную валюту ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Беларускі эканаміст Леанід Заіка лічыць, што гэта справа не блізкай перспектывы.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 23:00
|