08-02, 17:39

Лукашэнка зноў робіцца "зоркай" экрана

З боку расійкіх СМІ даволі частымі апошнім часам сталі гумарыстычныя сюжэты, у якіх кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паказаны ў негатыўным свеце. Такая тэндэнцыя заўважана журналістамі заходнееўрапейскіх СМІ, асабліва ў Польшчы, дзе беларуская тэматыка становіцца ўсё больш і больш папулярнай.

Так, напрыклад, на польскай ТВП Інфо стала праграма з удзелам Алега Алкаева, аўтара выдання "Растрэльная брыгада".  Алег Алкаеў адзначыў Рацыі, што цікавасць да тэматыкі Беларусі, а таксама і да зніклых палітыкаў цяпер даволі вялікая. Тым больш значная частка польскіх палітыкаў цяпер маюць магчымасць пазнаёміцца з "Растрэльнай брыгадай" на польскай мове.

РР: - Найбольш вострае і цікавае пытанне, яко сёння задаюць заходнееўрапейскія журналісты: ці сапраўды Лукашэнку можна назваць вінаватым у знікненні палітыкаў і журналіста?

А.А.: - Той, хто прачытаў кнігу, бачыць, што ў першай частцы кіраўнік краіны не абвінавачваецца. Але толькі да таго моманту, пакуль ён не прыняў рашэнне аб вызваленні затрыманых на абсалютна абгрунтаваных і законных падставах Дзмітрыя Паўлічэнка. Такім чынам асоба, якая стала на абарону злачынцы, віна якога даказана на 90%, становіцца саўчаснікам злачынства. А што да шантажу з боку расійскіх СМІ беларускага кіраўніка, то тут прывяду такі прыклад: мяне расійскія журналісты папрасілі пракаментаваць адмену смяротнага пакарання. Я пагадзіўся толькі пры ўмове закранання пытання аб палітычных знікненнях. І гэты запісаны сюжэт быў прымеркаваны да паказу на канцы года. Але раптам з Масквы мне патэлефанавалі і паведамілі пра тое, што час паказу пераносіцца і быў сюжэт у эфіры менавіта падчас спаткання прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з беларускімі журналістамі.

РР: - Ці існуе ў асродку кіраўніка краіны пэўная група, экскадрон, які бескантрольны? Размова ідзе пра выкраданні моладзевых апазіцыянераў.

А.А.: - Кіраўнік краіны цяпер не можа кантраляваць поўнасцю рэпрэсіўныя карныя ворганы. Таму кантралюецца толькі частка, якая бачная. Але праваахоўнікі, сілавікі, спецслужбоўцы сталі разумець, што кар'еру можна зрабіць не толькі праз затрыманні злачынцаў, але значна прасцей праз затрыманні апазіцыянераў. Калі б любы супрацоўнік заглянуў перад затрыманнем у кодэкс, то такога беззаконня не было б. Але заглядваюць сілавікі не ў закон, а ў вочы начальства, дзе прачытаць можна мала што.

РР: - Роўна год таму назад былі затрыманы ваўкавыскія прадыпрамльнікі. Што чакаць у гэтай справе?

А.А.: - Я захапляюся гэтымі былымі афіцэрамі, якія не зламаліся. Няхай ступень іх віны вызначае суд. І важна, каб гэты суд быў адкрыты. Не думаю, што Аўтуховіч стаў бы проста так супраціўляцца. Што да справы, то тут шмат момантаў, якія вельмі супярэчлівыя. не веру, што яны здзейснілі злачынства. Прадпрымальнікам жадаю моцы і вытрымкі. Няхай яны памятаюць пра тое, што за ходам справы назіраюць ва ўсім свеце. Калі б улады Беларусі рабілі ўсё па закону, то справа не выклікала б такога рэзанансу.

РР: - Што да Вашай наступнай часткі кнігі, Вашых планаў?

А.А. - Зараз ідзе дыскусія, праблема ў тым, што я не жадаю пакуль анансаваць многа момантаў з прычыны бяспекі людзей, якія пагадзіліся прадставіць інфармацыю. Паводле дамовы кніга павінна быць да снежня. Рабачая назва выдання "Прыгавор". Чытачы самі павінны прыйсці да высновы, што прыйшоў час да вынясення прыгавору.  Каму? Па кнізе можна зразумець. Па палічках у выданні раскладзена віна кожнай асобы. Прычым я не выходжу за межы гучных чатырох злачынстваў.

Гутарыў Сяргей Скулавец, Радыё Рацыя.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя