02-09, 10:46

“Беларусь будзе вольнай” перамагла

Песня  “Беларусь будзе вольнай” заспяваная дуэтам Ян Маўзэр і Света Сугака стала пераможцам галасавання за лепшы беларускі хіт 2006 году – году, які запомніўся падзеямі на Плошчы Каліноўскага і году аднаўлення вяшчання Рацыі. У галасаванні яна апярэдзіла “Аўтабіяграфію” ў выкананні Лявона Вольскага ды Ігара Варашкевіча ды “Гадзючнік” N.R.M.

Гэта значыць, што менавіта гэты твор увойдзе на складанку “20 гадоў – 20 гітоў”, што рыхтуе партыя БНФ. Астатнія 19 гітоў мае назваць адмысловая экспэртная рада праекту.  жо з пэўнасцю можна сказаць, што на складанку трапяць песні гуртоў “Мроя”, “Уліс”, “Крама”, N.R.M.

Адзін з экспертаў праекту Анатоль Мяльгуй кажа, што праблем з выбарам хітоў ранейшых год не было, а вось абраць самыя вартыя песні апошніх некалькіх год – больш складана.

-Да 2006 году было проста вызначыцца, бо не так шмат было выканаўцаў. Цяпер жа – проста хваля, з якой вельмі цяжка выбраць нешта рэпрэзентатыўнае.

Эксперты ўжо склалі папярэдні трэк-ліст складанкі, які можна пабачыць на сайце праекту http://20.pbnf.org. Апавядае старшыня культурніцкай камісіі партыі БНФ Франак Вячорка:

 - На сходзе аргкамітэту праекту мы ўжо вызначылі папярэдні спіс песень, што будуць на складанцы. Туды ўвайшлі вядомыя ўсім песні гуртоў “Уліс”, “Крама”, N.R.M. і менш вядомыя шырокай публіцы. Складанка выйдзе да 19 кастрычніка – менавіта ў гэтую дату адбыўся першы сход Беларускага народнага фронту.

Прадусары праекту “20 гадоў – 20 гітоў” кажуць, што дыск можна будзе набыць у распаўсюднікаў і плануюць таксама выкласці праект у сеціва для вольнага спампоўвання.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя, Мінск

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя