Літаратурны семінар "Бязмежжа" 13-ы раз распачаў сваю дзейнасць у Новае Ляўкова. Гэта не толькі падвядзенне вынікаў мінаючага году ў літаратурным жыцці Беларусі і Падляшша. Гэта таксама абмеркаванне праблемаў беларускіх літаратараў і абмеркаванне планаў на будучыню.
Па словах галоўнага рэдактара "Дзеяслова" Барыса Пятровіча, сённяшняй літаратуры Беларусі не хапае крытыкаў, ёсць таксама праблемы з распаўсюдам беларускамоўных публікацыяў.
Прадстаўлены планы выдавецкай дзейнасці серыі "Гарадзенская бібліятэка", дзейнасць і выдавецкія планы праграмнай рады тыднёвіка "Ніва", выдавецкай дзейнасці Радыё Рацыя.
Наступаючы 210 год - Год Ларысы Геніюш, у сувязі з гэтым удзельнікі семінара склалі хадайніцтва на імя Генеральнага пракурора Беларусі з просьбаю аб рэабілітацыі Ларысы Геніюш і наданне ёй грамадзянства Беларусі.
Семінар працягваецца, у планах прэзентацыя творчасці асобных пісьменнікаў і жанчын у беларускай літаратуры.

Міхась Андрасюк, Галіна Дубянецкая, Сяржук Сыс.

Дар'я Ліс

Юры Несцярэнка, Барыс Пятровіч.

Яўген Вапа, Валярына Кустава.

Яўген Вапа, Валярына Кустава.
Галіна Дубянецкая, Сяржук Сыс.

Міра Лукша

Юры Гумянюк
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя. Фота Васіль Кроква.








Каментары