У Брэсце спаборнічалі мадэльеры і дызайнеры

14 сакавіка ў Брэскім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшоў 12 абласны конкурс маладых мадэльераў і дызайнераў „Стыль 2010”.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 15:47

Працягваецца збор сродкаў на выданне кнігі Вітушкі

Працягваецца збор сродкаў, неабходных для выдання кнігі Сяргея Вітушкі. Аўтар падрыхтаваў кнігу казак, якая будзе цікавая не толькі дзецям, але і дарослым.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 17:53

Праблема перакладаў

У Беларусі існуе сур'ёзная праблема з выданнем замежнай літаратуры на беларускай мове. Пра гэта заявіла рэдактар часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" Юлія Цімафеева, якая выступіла адным з ініцыятараў правядзення літаратурнай прэміі сярод беларускіх перакладчыкаў.
Апошняе выпраўленне: 13.03.2010 11:53

Новая літаратурная прэмія ў Беларусі

У Беларусі з'явілася новая літаратурная прэмія. Часопіс перакладнай літаратуры "ПрайдзіСвет" і беларускі ПЭН-цэнтр абвесцілі пра заснаванне першай штогадовай літаратурнай прэміі для беларускіх перакладчыкаў - Прэміі часопіса "ПрайдзіСвет".
Апошняе выпраўленне: 13.03.2010 11:48

Конкурс эскізаў дошкі ў гонар Ларысы Геніюш

У межах агргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш абвешчаны конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар літаратаркі. Працы беларускіх скульптараў на дадзеную тэму будзе прымаць да разгляду згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 17:26

Польска-беларускае памежжа ў здымках

Фотавыстава „Ekstremum Europae” адкрыецца 12 сакавіка ў беластоцкай галерэі „Арсенал”. Экспануюцца на ёй працы маладога фотамастака Паўла Грэся, якія ён зрабіў на польска-беларускім памежжы па абодва яго бакі.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 15:10

“Музы” паэтычнага тэатру АРТ-С

Паэтычны тэатр “Арт-С” запрашае на творчую імпрэзу пад назовам “Музы”, якая адбудзецца сёння ў Менску. На вечарыне будуць прадстаўлена творчасць маладога паэта, фатографа, музыкі Рагнеда Малахоўскага, а таксама прагучаць песні беларускіх бардаў, сярод якіх Яраш Малішэўскі, Вадзім Клімовіч і іншыя.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 14:04

Праўдзівая гісторыя кацапа, хахла і бульбаша

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі з правакацыйнай назваю «Праўдзівая гісторыя кацапа, хахла і бульбаша», аўтарства пісьменнікаў Максіма Клімковіча і Уладзіслава Ахроменка.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 10:04

Выйшла DVD-выданне "Суперрок. Беларусь"

На дыску сабраныя самыя лепшыя выступы ўдзельнікаў цырымоніі “Рок-Каранацыя” ад 1994 году. У дыск увайшлі песні ў выкананні першай рок-князёўны Беларусі Касі Камоцкай і гурта “Новае неба”, гурта “Бонда” ды першых рок-каралёў - “Крамы”, “Рублёвай зоны” і NRM.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 09:28

Прамая лінія з Някляевым у Барысаве была сарваная

Прамая лінія з вядомым беларускім паэтам Уладзімірам Някляевым у Барысаве (Мінская вобласць) фактычна была сарваная. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кампаніі "Кажы праўду!" Юлія Рымашэўская.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:58

Першая гішпанская культурная імпрэза ў Беларусі

Выстава гішпанскіх фотамастакоў распачала супрацоўніцтва гэтай краіны з Беларуссю ў культурнай сфэры. На адкрыцці выставы пад назвай “Тут і цяпер” прысутнічалі паслы еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх краінаў, а госцем быў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 16:34

Конкурс на лепшы эскіз дошкі ў гонар Ларысы Геніюш

МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і суполка “Скарына” (Прага, Чэхія) у межах агргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш абвяшчаюць конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 11:39

Гурт Re1ikt выдае дыск на маскоўскім лэйбле

Пераможцы міналугодняга фэсту “Бардаўская восень”, музыкі гурта Re1ikt выпускаюць на гэтым тыдні новы альбом свайго эксперыментальна-інструментальнага праекту пад назваю Re123+. Запісаны ўсяго за адну ноч у студзені 2007-га году на гомельскай студыі гуказапісу, альбом пад назваю “Magi” будзе выдадзены адным з маскоўскіх рэкард-лэйблаў.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 17:18

Пархаючыя кветкі ў Брэсце

З 6 лютага па 28 сакавіка ''Рамзэс Экспа'' праводзіць выставу самых прыгожых матылькоў з усяго свету. Выстава- калекцыя носіць назву ''Пархаючыя кветкі''.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 12:32

Кніга пра беларусаў у Польшчы

Намаганнямі галоўнага рэдактара часопіса “Arche” Валера Булгакава летась пабачыла свет шэраг кніг беластоцкіх гісторыкаў Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча. Гэтымі днямі рыхтуецца яшчэ адна кніга з гэтай серыі – гэта манаграфія Яўгена Мірановіча, прысвечаная беларускаму руху ў Польшчы.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 17:12
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя