08-02, 19:04

Затрымана больш дзесяці ўдзельнікаў акцыі

Акцыя, прысвечаная гадавіне арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, была жорстка разагнаная АМАПАМ. Усяго было затрымана больш дзесяці ўдзельнікаў.

Усяго некалькі хвілінаў доўжылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску акцыя, прысвечаная да гадавіны арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў – Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, якіх міжнародная супольнасць лічыць палітзняволенымі. Яе арганізатарамі выступілі шэраг незарэгістраваных грамадзянскіх ініцыятыў. Маладыя людзі з партрэтамі прадпрымальнікаў пашыхтаваліся ўздоўж праспекта Незалежнасці, каб прыцягнуць увагу мінакоў да гэтай гучнай справы. Адразу ж да ім падыйшлі супрацоўнікі міліцыі:

Міліцыянтаў было значна больш удзельнікаў. Ужо праз дзве хвіліны да пратэстуючых пад’ехалі два амапаўскіх аўтобусы. Усіх удзельнікаў затрымалі.

Акрамя таго, міліцыянты ў цывільным перашкаджалі журналістам здымаць акцыю, і нават не давалі радыёжурналістам падыйсці да удзельнікаў, каб узяць інтэрвью.

Месцазнаходжанне затрыманых пакуль невядома.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя, Менск.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя