08-02, 18:04

Новы штраф фірме "Палоніка"

Гаспадарчы суд Гродненскай вобласці вынес пастанову, паводле якой фірма "Палоніка", што дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў і займаецца адукацыйнай дзейнасцю, атрымала штраф у памеры трох з паловай мільёнаў беларускіх рублёў.

Суддзя Галіна Ілюшэнка палічыла, што "Палоніка" пазазаконна займалася канцэртна-гастрольнай дзейнасцю - арганізоўвала выступы музычных калектываў для навучэнцаў грамадскай школы па вывучэнню польскай мовы. На думку адваката Ігара Сазановіча, які прадстаўляў інтарэсы "Палонікі" ў судзе, абвінавачванні цалкам надуманыя і не выключана, што носяць палітычны характар:

- Вынесена неабаснаванае рашэнне. Мы будзем яго абскаржваць. У першую чаргу, абсалютна не зразумела, што разумеецца пад канцэртна-гастрольнай дзейнасцю арганізацыі. Па якіх прызнаках усе гэтыя мерапрыемствы аднесены да гастрольна-канцэртнай дзейнасці. І ўзнікае пытанне: што не з'яўляецца гастрольна-канцэртнай дзейнасцю.

Паводле судовай пастановы, на карысць  дзяржавы фірма "Палоніка" павінна выплаціць яшчэ 40 мільёнаў 431 тысячу рублёў - сродкі, якія арганізацыя атрымала па дамове са  "Вспульнотай  Польскай" на арганізацыю культурных мерапрыемстваў.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя