Пачалося пасяджэнне беларуска‑польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюза палякаў

Першае пасяджэнне польска-беларускай камісіі экспертаў па вырашэнні канфлікта вакол непрызнанага афіцыйным Мінскам Саюза палякаў у Беларусі пачалося сёння ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 19.03.2010 14:58

Мілінкевіч гатовы ўдзельнічаць у выбарах

Аляксандр Мілінкевіч заявіў пра сваю гатоўнасць удзельнічаць у будучых прэзідэнцкіх выбарах, але афіцыйнае абвяшчэнне адклаў на два месяцы. Лідэр Руху “За Свабоду” таксама пракаментаваў заяву патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнта Андрэя Саннікава аб памылковасці еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 14:04

Чуваць нас і відаць на польска-беларускіх пераходах

Разам з пашырэннем абсягу вяшчання трансгранічнага Радыё Рацыя на памежных польска-беларускіх пераходах з’явіліся і рэкламныя білборды беларускага незалежнага вяшчання.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 14:46

Лібералы фаварыты выбарчага марафона

Паводле Лідзіі Ярмошынай, незвычайную актыўнасць дэманструюць Беларуская сацыяльна-спартыўная і Аграрная партыі. Іх заяўкі ў склад выбарчых камісіяў падтрыманыя на 99%. А вось Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, хоць і вылучыла 8 сябраў камісіяў, ніводнага месца так і не атрымала.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 10:34

Венесуэльская нафта праблематычная ў перапрацоўцы

Падчас візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Каракас была дасягнута дамоўленасць пра пастаўкі ў Беларусь нафты, якая пасля пераапрацоўкі будзе прадавацца ў Еўропе. Наколькі такі праект выгадны эканамічна? Пра гэта з польскім аналітыкам Анджэем Шчэснякам, польскім экспертам па пытаннях рынку энерганосьбітаў, гутарыць Сяргей Скулавец.
Апошняе выпраўленне: 17.03.2010 11:36

Сустрэча ў Брэсце завершаная

Візіт прэм'ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна ў Брэст далёка адышоў ад афіцыйнага пратакола сустрэчы і зацягнуўся да позняга вечара, што па неафіцыйнай інфармацыі звязана ў першую чаргу з кепскім надвор'ем якое пануе ў небе над Брэстам.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 22:06

Ці матэрыялізуецца прывід вэнэсуэльскай нафты?

Венесуэла будзе пастаўляць у Беларусь 80 тысяч барэляў нафты ў дзень. Пасля перапрацоўкі гэтую нафту плануецца прадаваць у Еўропе. Пастаўкі маюць распачацца ў траўні. Такія дамовы былі дасягнуты падчас візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Каракас.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 16:08

Адклалі сустрэчу па прадстаўніцтве Беларусі ў „Еўранесце”

Сустрэчу старшыні Еўрапейскага парламента са спікерамі парламентаў краін запрошаных да ўдзельніцтва ва „Усходнім партнёрстве”, якая планавалася на 24 сакавіка, адтэрмінавалі ў бліжэй нявызначаную будучыню.
Апошняе выпраўленне: 16.03.2010 12:52

АДС перадалі лісты спікерам парламентаў

На 24 сакавіка запланаваная сустрэча ў Еўрапарламенце 5 спікераў парламентаў запрошаных да праграмы „Усходняе партнёрства” (Еўранест) – Малдовы, Грузіі, Украіны, Арменіі і Азербайджана.
Апошняе выпраўленне: 15.03.2010 10:37

Партыя БНФ ладзіць пікеты

Трэці дзень сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, якія вылучаюцца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў, стаяць у вулічных пікетах, прысвечаных збору подпісаў.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 16:21

У журналісткі на мяжы забралі машыну

У намесніцы галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марыны Коктыш на памежным пераходзе «Каменны лог» на месяц забралі набыты ў Літве аўтамабіль, а саму журналістку на наступны дзень адправілі ў Мінск на папутнай машыне.
Апошняе выпраўленне: 14.03.2010 14:21

Палітыкі незадаволены спісам

Прадстаўнікі палітычных партый і дэмакратычнай супольнасці Беларусі засталіся незадаволеныя персаналіямі, якіх плануецца запрасіць на устаноўчы сход міжпарламенцкай асамблеі Еўранест. Апазіцянеры вырашыліся скласці свой дадатковы спіс.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 17:49

Беларускія дыпламаты агітавалі супраць рэзалюцыі

Некалькі дзён да галасванна рэзалюцыі амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы, Віктар Гайсёнак, выступіў з заклікам да еўрадэпутатаў паўстрымацца ад галасавання гэтага дакумента.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 19:35

Першае паседжанне Еўранеста перанесенае

Запланаванае на 24 сакавіка першае паседжанне Парламенцкай Асамблеі (Еўранест) "Усходняга партнёрства" перанесенае. Новая дата пакуль не ўстаноўлена. Канферэнцыя старшыняў вырашыла, што дэпутаты вернуцца да вырашэння пытання прадстаўніцтва Беларусі не раней як праз месяц.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 10:28

Пачобут: Спадзяемся, што пачнецца перамоўны працэс

Карэспандэнт нашага радыё Барыс Гарэцкі пагутарыў з актывістам неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі, журналістам выдання «Gazety Wyborczej» Анджэям Пачобутам аб сітуацыі вакол арганізацыі і аб далейшых кроках.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:04
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя