06-02, 14:55

Колькасць абанентаў сотавай сувязі ўзрасла на 1,5 млн.

У Беларусі агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі перавысіла 9,5 мільёна.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, у 2009 годзе колькасць абанентаў сотавай сувязі ўзрасла на 1,5 млн. Гэты вынік амаль на паўмільёна перавысіў гадавое заданне, якое прадугледжвала рост на 1 млн. 65 тыс. абанентаў.

Такім чынам, на канец мінулага года агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі склала 9,6 млн.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць чатыры аператары сотавай сувязі. У стандарце GSM працуюць "Вэлком" (гандлёвая марка velcom), "Мабільныя ТэлеСістэмы" (МТС) і "БеСТ" (life:)), у стандарце CDMA — "БелСел" (Diallog). Найбольшая колькасць абанентаў — у беларуска-расійскага СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя