06-02, 14:52

Павінна быць пабудавана 960 тыс. кв. м жылля

У 2010 годзе ў Гомельскай вобласці аб'ёмы будаўніцтва жылля павінны дасягнуць 960 тыс. кв. м.

Як паведаміў 5 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, у 2009 годзе рэгіён справіўся з прагнознымі паказчыкамі па будаўніцтве жылля — было пабудавана 770 тыс. кв. м. Гэта амаль у два разы больш, чым узводзілі пяць гадоў таму.

- 960 тыс. квадратных метраў жылля — задача цяжкая, але мы не бачым перашкодаў, каб з ёю не справіцца. Мы гэтую лічбу выканаем, — лічыць старшыня аблвыканкама. Ён зазначыў, што за 2011—2012 гады ў рэгіёне павінны павялічыць гадавы аб'ём будаўніцтва да 1 млн. 300 тыс. кв. м жылля.

Паводле слоў Якабсона, на дарогі толькі ў Гомелі летась патрацілі каля 50 млрд. рублёў. Разам з тым старшыня канстатаваў нізкую якасць работ Гомельскага дарожна-будаўнічага трэста, але станоўча ахарактарызаваў якасць работ, выкананых прадпрыемствам "Гомельаблдарбуд", паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя