Крызіс далёкі да свайго завяршэння

Ці вытрымае беларуская эканоміка другі крызісны год? Чаго чакаць насельніцтву ад ураду і як мінімізаваць сацыяльныя наступствы крызісу? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас круглага стала ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 12.03.2010 09:32

Багданкевіч: Банкаўская сістэма можа абрушыцца ў любы момант

Такі песімістычны прагноз даў былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч падчас паседжання “круглага стала” па пытаннях пераадолення эканамічнага крызіса, які адбыўся ў чацвер ў Мінску.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 20:56

Еўрасаюз - за альтэрнатыўную энергетыку ў Беларусі

Еўрасаюз выступае за пашырэнне ў Беларусі альтэрнатыўнай энергетыкі. Дзеля гэтых мэтаў створаны энергетычны клуб, куды ўвайшлі навукоўцы, грамадскія дзеячы, палітыкі, дыпламаты ды эксперты. У Мінску адбылося другое паседжанне клуба, ініцыятарам якога выступіў Еўрасаюз разам з брюсельскім офісам “За дэмакратычную Беларусь”.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 16:09

Беларусы працягваюць скупляць валюту

У студзені 2010 года ў выніку аперацый на ўсіх сегментах валютнага рынку Беларусі было прададзена 5 мільярдаў 88,4 мільёна долараў.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2010 13:28

Упершыню за 3 гады станоўчае сальда

У Беларусі па выніках студзеня 2010 года зафіксавана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 123.7 млн., сведчаць дадзеныя Нацбанка. Адзначым, што Беларусі ўдалося выйсці на станоўчае знешнегандлёвае сальда ўпершыню амаль за тры з паловай года. Да гэтага ў апошні раз станоўчае сальда было зафіксавана ў жніўні 2006 года.
Апошняе выпраўленне: 10.03.2010 11:00

Заклікаюць вяртацца з капіталам

Імігранты, якія прывозяць капітал у Беларусь, будуць на пяць гадоў вызваленыя ад падаходнага падатку. Гэта прадугледжана падпісаным прэзідэнтам указам № 143 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання".
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 20:19

Прадпрымальнікі спадзяюцца ўладкоўваць на працу не толькі сваякоў

Старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін выказаў мяркаваньне наконт таго, што бліжэйшым часам могуць быць прынятыя змены нарматыўных актаў датычных працы індывідуальных прадпрымальнікаў.
Апошняе выпраўленне: 09.03.2010 14:44

Зрабіць ільнаводчую галіну адной з лепшых у свеце

Ільнаводчая галіна Беларусі ў найбліжэйшыя некалькі гадоў павінна стаць адной з лепшых у свеце. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 13:49

Новая праграма абслугоўвання кліентаў

ЗАТ "Альфа-банк" прадстаўляе прэміяльную праграму абслугоўвання кліентаў Golden Alfa. Пра гэта паведаміў 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар па рознічным бізнесе банка Ігар Лахмакоў.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2010 13:16

Газ на запраўках падаржэў

Адпускная цана на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў павялічылася на 9,4 працэнта.
Апошняе выпраўленне: 05.03.2010 12:46

100% ільготны крэдыт толькі на нарматыў крэдытуемай плошчы

Павялічаны да 100 працэнтаў ільготны крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля распаўсюджваецца толькі на нарматыў крэдытуемай плошчы.
Апошняе выпраўленне: 04.03.2010 09:53

ЕС можа прафінансаваць спецыяльную праграму для Беларусі

На працягу наступных трох гадоў (2011-2013) Еўрапейскі саюз прадаставіць сваім суседзям больш як 5,7 млрд. еўра ў рамках Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС). Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі і Украіне.
Апошняе выпраўленне: 03.03.2010 10:13

Попыт на долары ЗША перавысіў прапанову на 237,5 млн.

Як паведамілі на Беларускай валютна-фондавай біржы, за мінулы месяц на таргах было прададзена 797 млн. 192 тыс. долараў ЗША. Пры гэтым попыт перавысіў прапанову на 237,5 млн. долараў (попыт — 792 млн. 908 тыс., прапанова — 555 млн. 388 тыс.).
Апошняе выпраўленне: 02.03.2010 11:27

Расія ўводзіць новыя правілы кантролю за ўвазімымі мясапрадуктамі

Расія з сённяшняга дня выносіць кантроль імпартуемага мяса і мясасыравіны на знешнюю граніцу Саюзнай дзяржавы. Згодна з распараджэннем расійскага ветэрынарнага ведамства пастаўкі аўтатранспартам імпартнага мяса і мясасыравіны ў суб'екты Расійскай Федэрацыі дазволены таксама праз пункты пропуску Рэспублікі Беларусь, размешчаныя на знешняй граніцы з краінамі Еўрасаюза.
Апошняе выпраўленне: 01.03.2010 10:50

У Беларусі ізноў паднялі цэны на бензін

Эканамічны і фінансавы крызіс прымушае ўлады ісці на пошукі папаўнення дзіравага бюджэту. Не паспеўшы прызвычаіцца да падвышкі цэнаў на паліва ад пачатку года, аўтамабілісты з 27 лютага зноў мусяць прыстасоўвацца да новых рэаліяў.
Апошняе выпраўленне: 28.02.2010 12:12
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя