Віктар Клімус: Улада падрыхтавалася

Нягледзячы на першыя паспяховыя пікеты гарадская структура Партыі БНФ Брэста выказвае свае хваляванні і турботы аб забароне мясцовых уладаў на масавыя акцыі на цэнтральных вуліцах Брэста.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 18:44

Пасланне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы з нагоды Дня волі

Дарагія суродзічы-беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з нашым вялікім нацыянальным святам – Днём волі, і жадаю Вам правесці яго з верай і надзеяй на лепшую будучыню.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 18:34

Ганна Канюс: Парушэнням ёсць месца

Парушэнні ў першым этапе выбарчай кампаніі ёсць і не столькі заўважныя для грамадства, колькі робяць адбітак на працы партыйных структураў, лічыць старшыня Брэсцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ганна Канюс.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 18:35

Грамадства Брэста цікавіцца

Жыхароў Брэста не вельмі турбуе факт знішчэння культурна-гістарычных помнікаў, але вось калі гэта датычнае іх асабістай маёмасці, то справа зменьваецца. Да такой высновы прыйшлі актывісты дэмакратычнай супольнасці горада.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 18:26

Нафтавы шлях: Венесуэла – Адэса – Мазыр (?)

Асноўным і галоўным вынікам візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу дзяржаўныя СМІ называюць дасягненне дамоўленасцяў аб пастаўцы ў Беларусь нафты. Незалежныя эксперты адзначаюць, што дасягнутае пагадненне даволі сумнеўнае.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 16:51

Хто сплаціць беларускія даўгі?

Валавы замежны доўг Беларусі павялічыўся за мінулы год на 45 працэнтаў і склаў 22 мільярды даляраў, пры мяжы ўстойлівасці – 19 мільярдаў. Тым не менш, кіраўніцтва краіны і надалей у пошуках крэдытаў.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 14:34

Новыя правілы Еўрасаюза

Міністэрства замежных спраў Беларусі нагадвае грамадзянам, што з 5 красавіка ўступяць у сілу новы візавы кодэкс Еўрасаюза. Гэта пацягне за сабой і новы пастрабаванні пры атрыманні візаў. Тэму працягне Кастусь Вансяцкі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 14:44

Мілінкевіч гатовы ўдзельнічаць у выбарах

Аляксандр Мілінкевіч заявіў пра сваю гатоўнасць удзельнічаць у будучых прэзідэнцкіх выбарах, але афіцыйнае абвяшчэнне адклаў на два месяцы. Лідэр Руху “За Свабоду” таксама пракаментаваў заяву патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнта Андрэя Саннікава аб памылковасці еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 14:04

Чуваць нас і відаць на польска-беларускіх пераходах

Разам з пашырэннем абсягу вяшчання трансгранічнага Радыё Рацыя на памежных польска-беларускіх пераходах з’явіліся і рэкламныя білборды беларускага незалежнага вяшчання.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 14:46

Пра Яна Тарасевіча на беларускіх чацвяргах

Кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку запрашае сёння на сустрэчу з журналістам тыднёвіка Ніва Ганнай Кандрацюк, якая даследавала жыццёвы і творчы шлях кампазітара Яна Тарасевіча.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 15:21

Беларусы Літвы святкуюць Дзень волі разам

Упершыню пасля стварэння ў 1997 годзе альтэрнатывы Таварыству беларускай культуры ў Літве – Згуртавання беларускіх грамадскіх суполак Літвы, беларусы Літвы разам адсвяткуюць Дзень волі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 12:46

Гарадзенцы незадаволены рашэннем

У Кастрычніцкім судзе Гародні сёння разглядалася справа скаргі пяці грамадзянаў на рашэнне мясцовай адміністрацыі аб утварэнні вучастковых выбачых камісіяў. Іх вылучэнца ўлады праігнаравалі і не ўключылі ў склад выбарчай камісіі. Віктар Парфёненка – адзін з заяўнікаў, які прысутнічаў на паседжанні суда, не задаволены вызначэннем суда.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 11:57

У фінале - "Юнацтва" і "Шахцёр"

Мінская каманда "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр" у серыі да чатырох перамог разыграюць золата экстралігі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 12:01

Гародня, будзьма з мовай-2010!

У нядзелю 21 сакавіка і толькі а 12.00 у Гродне ўсе разам пішам ІІІ агульнанацыянальную Дыктоўку - “Гародня, будзьма з мовай-2010!”. Дыктоўка арганізоўваецца шэрагам гарадзенскіх грамадскіх арганізацый, ініцыятываў ды проста цікавымі, неабыякавымі людзьмі.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 11:36

Лябедзька: З'езд усё роўна адбудзецца

Аб'яднаная Грамадзянская Партыя збіраецца правесці чарговы XIII З’езд у адным з памяшканняў Мінска. Аднак усе ўстановы, куды звярталіся аткывісты АГП, адмаўляюць ім у арэндзе памяшкання.
Апошняе выпраўленне: 18.03.2010 11:29
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя