
11-03, 10:06
Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС "Усходняе партнёрства" (Еўранест) адкладзена на месяц. Пра гэта паведамілі ў офісе польскага дэпутата Яцэка Пратасевіча, кіраўніка дэлегацыі парламента ЕС па сувязях з Беларуссю.

11-03, 18:53
Карэспандэнт нашага радыё Барыс Гарэцкі пагутарыў з актывістам неафіцыйнага Саюзу палякаў на Беларусі, журналістам выдання «Gazety Wyborczej» Анджэям Пачобутам аб сітуацыі вакол арганізацыі і аб далейшых кроках.

11-03, 13:51
Міністэрства змежных спраў Беларусі 11 сакавіка адрэагавала на ўхваленую Еўрапарламентам рэзалюцыю па сітуацыі ў гэтай краіне. У каментарыі МЗС рэзалюцыя гэтая называецца аднабаковай, тэндэнцыйнай ды нядальнабачнай.

11-03, 18:06
Паседжанне двухбаковай беларуска-польскай групы экспертаў, якая будзе высвятляць канфлікт, што ўзнік вакол непрызнаванага Саюза палякаў на Беларусі адбудзецца ў другой палове сакавіка, паведаміў першы сакратар польскага пасольства ў Мінску Павал Марчук.

11-03, 11:01
Беларускія апазіцыйныя палітыкі 10 сакавіка правялі ў Варшаве шэраг сустрэч з прадстаўнікамі польскага Сейма, кіраўніком міністэрства замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, астатнім пунктам у праграме візіта беларускіх дэмакратаў была сустрэча ў прэзідэнцкім палацы з кіраўніком краіны Лехам Качынскім.

11-03, 20:13
Любое мястэчка ў Гродзеншчыне мае свой твар. Твар абыякавасці і страху мае вёска Азёры, перапоўненая бытавымі праблемамі, якія на ўзроўні сельскага выканкаму можна было б развязаць.

11-03, 15:23
Бярозаўская неафіцыйная суполка палякаў, абураная артыкулам польскага гісторыка і публіцыста Яна Энгельгарда “Засталася толькі Борыс”, вольны пераклад якога перадрукавала раённая газета “Маяк”, рыхтуе абвяржэнне гэтай бруднай інсінуацыі.

11-03, 16:23
Сябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) расчараваны фармаваннем участковых выбарчых камісій. З 13 накіраваных ад партыі чалавек прайшло толькі 4. Адзін - у Пружанах і тры – у Брэсце. Асабліва незадаволены тым, што мала людзей уключылі ў камісіі Маскоўскага раёну Брэста, дзе балатуецца большасць кандыдатаў у дэпутаты ад партыі.

11-03, 14:44
У Азёрах, па прычыне адлігі цэнтральная вуліца мястэчка можа стацца ракой. Бо папярэднія будаўнічыя працы па рэканструкцыі дарогі праводзіліся борзда, а ранейшы водаадвод заліты цэментам.

11-03, 19:49
Прамая лінія з вядомым беларускім паэтам Уладзімірам Някляевым у Барысаве (Мінская вобласць) фактычна была сарваная. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кампаніі "Кажы праўду!" Юлія Рымашэўская.

10-03, 16:23
Выстава гішпанскіх фотамастакоў распачала супрацоўніцтва гэтай краіны з Беларуссю ў культурнай сфэры. На адкрыцці выставы пад назвай “Тут і цяпер” прысутнічалі паслы еўрапейскіх і лацінаамерыканскіх краінаў, а госцем быў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

11-03, 20:44
Такі песімістычны прагноз даў былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч падчас паседжання “круглага стала” па пытаннях пераадолення эканамічнага крызіса, які адбыўся ў чацвер ў Мінску.

11-03, 16:00
Еўрасаюз выступае за пашырэнне ў Беларусі альтэрнатыўнай энергетыкі. Дзеля гэтых мэтаў створаны энергетычны клуб, куды ўвайшлі навукоўцы, грамадскія дзеячы, палітыкі, дыпламаты ды эксперты. У Мінску адбылося другое паседжанне клуба, ініцыятарам якога выступіў Еўрасаюз разам з брюсельскім офісам “За дэмакратычную Беларусь”.

11-03, 09:38
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб'явіў аб рэспубліканскім конкурсе журналістаў на лепшае асвятленне падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXI зімовых Алімпійскіх гульнях у канадскім Ванкуверы, якія прайшлі 12-28 лютага 2010 года.

10-03, 11:11
20 сакавіка ў Берасце пройдзе першы з турніраў каманднага чэмпіянату па MIXFIGHT. MIXFIGHT уключае ў сабе так званыя змешаныя адзінаборствы.

12-03, 09:09
Больш 35 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні ў выніку жорсткіх сутыкненняў паміж урадавымі войскамі Самалі і баявікамі-ісламістамі на поўначы Магадзіша за мінулыя два дні.

11-03, 16:43
Чарговы ўжо шосты раз з'явілася магчымасць усім ахвотным пазнаёміцца з прэтэндэнтамі на званне Падляшскай маркі 2009 году. Арганізаваны маршалкоўскай управай конкурс вылучыць лепшыя прадукты ў катэгорыях смак, месца, прадпрыемства і прадукт.

| EUR | 4 025.57 |
| USD | 2 950.00 |
| RUB | 99.93 |
| LVL | 5 686.75 |
| LTL | 1 166.19 |
| PLN | 1 031.56 |
| UAH | 369.74 |